Прэс-канферэнцыя «Хто такія Прадстаўнікі ці чым займаецца КР?»
2 верасня ў 12:00 запрашаем вас на анлайн прэс-канферэнцыю Каардынацыйнай рады. У імпрэзе возьмуць удзел Прадстаўнікі КР Андрэй Ягораў, Вольга Кавалькова, Таццяна Марыніч, Таццяна Хоміч.
Спікеры раскажуць, навошта ў КР увялі пазіцыю Прадстаўнікоў, прэзентуюць праграмы па ключавых кірунках развіцця і адкажуць на пытанні. Трансляцыя на рускай і англійскай мовах будзе даступная на YouTube-канале КР.
На дадзены момант абраныя прадстаўнікі па наступных кірунках:
- Бізнес і інавацыйная эканоміка – Таццяна Марыніч
- Усходняе партнёрства – Валерый Мацкевіч
- Грамадзянская супольнасць — Андрэй Ягораў
- Культура — Андрэй Курэйчык
- Палітычныя зняволеныя — Таццяна Хоміч
- Развіццё чалавечага капіталу — Вольга Кавалькова
- Лічбавая трансфармацыя — Алекс Шкор
- Юрыспрудэнцыя — Міхал Кірылюк
- Спорт — Надзея Астапчук
Калі ў вас есці пытанні перад прэс-канферэнцыяй, то вы можаце адправіць іх праз форму зваротнай сувязі.