Што беларусы прапануюць у Народную Канстытуцыю?
Грамадскія абмеркаванні праекта Канстытуцыі Новай Беларусі будуць праходзіць да 27 жніўня ўключна.
Прыклады, што прапануюць беларусы:
- англійская мова побач з беларускай і рускай у якасці дзяржаўнай;
- абмежаваць узрост прэзідэнта;
- правяраць псіхічнае здароўе кандыдатаў і кандыдатак у прэзідэнты;
- увесці талер у якасці нацыянальнай валюты;
- кожную папраўку ў Канстытуцыі выносіць на народны рэферэндум.
Усе прапановы дэмакратычныя сілы фіксуюць у табліцы, якая апублікаваная ў адкрытым доступе. Тамсама эксперты каментуюць, чаму нейкая прапанова прымаецца ці не прымаецца.
Унесці прапанову ці задаць пытанні па Канстытуцыі можна:
- на сайце Kanstytucyja.online;
- у чат-боце Офіса Святланы Ціханоўскай;
- у сацсетках НАК, супольнасці Сумленныя людзі і Каардынацыйнай рады.