Стрым пра Covid з урачом-інфекцыяністам, сябром КР

Апублікавана:
14.01.2021, 20:45

Заўтра,15 студзеня ў 20.00 у прамым эфіры урач-інфекцыяніст і сябра КР Мікіта Салавей раскажа пра цяперашнюю сітуацыю з COVID у Беларусі і пра тое, як яна адрозніваецца ад сітуацыі вясной і летам.

Пагаворым пра вакцынацыю і як можа развівацца эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі ў наступныя месяцы.

Задавайце пытанні ў форме «Кантакт» на сайце.

Мікіта адкажа на вашы пытанні ў простым эфіры 15 студзеня.