У Беларусі стартавала кампанія #ЦветПротивТьмы

Апублікавана:
20.05.2021, 10:00

Дэмакратычныя сілы Беларусі запусцілі акцыю, якая дапаможа пераадолець страх і зноў пазнаваць адзін аднаго ў горадзе.

Летам 2020-га кожны з нас зрабіў выбар. Гэты выбар запаліў у нас святло і адкрыў шлях да новай Беларусі.

Але яшчэ мы ўбачылі цемру і тых, хто ў ёй хаваўся. Тых, хто гатоў пагрузіць у жах і змрок цэлую краіну.

Таму сёння мы павінны ўспомніць дзень, калі мы ўпершыню надзелі белыя бранзалеты і ўбачылі, што на светлым боку нас большасць.

Мы разам пачынаем бестэрміновую акцыю #ЦветПротивТьмы і вяртаем у нашы гарады белы колер. Па ім мы пазнавалі адзін аднаго тады і даведаемся цяпер.

Як мы разам вернем белы колер у наш мірны пратэст?

– Памяняем аватары ў сацсетках на белыя.

– Па чацвяргах і ў выходныя будзем насіць белыя футболкі і кашулі.

– Будзем фатаграфавацца і здымаць відэа ў белым і натхняць іншых.

Кожнае дзеянне набліжае перамогу дабра. Дэталі на nashkoler.com.