Выйсце з эканамічнага крызісу – прапановы КР
Сёння на анлайн прэс-канферэнцыі прэзентавалі адзіны план па эканамічным развіцці Беларусі.
На прэс-канферэнцыі выступілі Алесь Аляхновіч – дарадца Святланы Ціханоўскай, сябра эканамічнай групы пры КР, Святлана Ціханоўская – лідар дэмакратычнай Беларусі, сябры Прэзідыума КР Павел Латушка і Вольга Кавалькова.
Беларусь мае ўсе магчымасці для пераходу на новы этап эканамічнага развіцця і значнага павелічэння якасці жыцця людзей. Але для гэтага найперш патрэбна пераадолець палітычны крызіс і правесці новы свабодныя выбары, – растлумачыў Алесь Аляхновіч.
Эканамічная група КР на падставе шырокага кансенсусу беларускіх (і шэрагу замежных) эканамістаў падрыхтавала дакумент, у якім пералічваюцца асноўныя кірункі эканамічнага развіцця Беларусі. Азнаёміцца з ім можна па спасылцы.
Каардынацыйная Рада, Святлана Ціханоўская працягваюць супольна рухацца да агульнай мэты – пабудове новай Беларусі.