Склад Рады
Каардынацыйная рада
Каардынацыйная рада ствараецца з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Склад Рады
Прыём і апрацоўка заявак на ўдзел у КР на даручэнне Святланы Ціханоўскай ажыццяўляецца В.Кавальковай, М.Знакам, якія ўключаюцца ў асноўны склад КС.
Асноўны склад КР уключае 70 сяброў, астатнія асобы, якія падалі заяўкі, уключаюцца ў пашыраны склад КР. Фарміраванне асноўнага складу КР павінна быць здзейснена такім чынам, каб у яго ўвайшлі беларусы, якія карыстаюцца павагай у розных групах насельніцтва.
На першым пасяджэнні КР з ліку сваіх сяброў абірае 7 сяброў Прэзідыума.
Прэзідыум
На першым пасяджэнні Каардынацыйная рада з ліку сваіх сяброў кумулятыўным галасаваннем (7 галасоў у кожнага сябра рады) абірае 7 сяброў Прэзідыума.
Асноўны склад КР з ліку сваіх сяброў абірае 7 сяброў Прэзідыума наступным чынам: кожны сябра асноўнага складу КР паказвае 7 выбраных ім сяброў для вылучэння ў Прэзідыум, і ў Прэзідыум лічацца абранымі сябры, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.