Каб выразней расказаць, якія змены чакаюць Каардынацыйную раду пасля рэфармавання, параўнаем мінулую і будучую структуры арганізацыі.

Дагэтуль Каардынацыйная рада складалася з наступных структурных частак:

— Прэзідыум КР, у склад якога ўваходзілі сем выдатных беларусаў і беларусак;
— Асноўны склад КР у колькасці 55 сяброў і сябровак,
— Пашыраны склад КР, у які ўваходзіла больш за 5000 беларусаў і беларусак.

Таксама ўнутры рады функцыянавалі працоўныя групы, напрыклад, па адукацыі, Фемгруппа, незалежных прафсаюзах і г.д.

Як структура будзе трансфармавацца?

— Больш не будзе падзялення на асноўны і пашыраны склад.
Але ў асноўным складзе значна павялічваецца рэпрэзентацыя беларускага грамадства праз уключэнне ў склад прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, бізнэсу, медыя, культыруы і г.д.

— Змяняецца працэдура далучэння да КР.
Раней у склад КР самавылучаліся людзі, якія мелі і маюць пэўную вагу ў грамадстве і сваіх прафесійных сферах. Цяпер жа будзе выкарыстоўвацца працэдура дэлегавання чальцоў сярод вылучыўшыхся дэлегатаў і дэлегатак арганізацый.

Працоўныя групы працягваюць працу, але будуць таксама трансфармавацца.

Нагадаем, што ўжо можна запаўняць анкеты на вылучэнне ў склад КР:
— Працэдура вылучэння ў склад адноўленай КР: па спасылцы.
— Анкета для дэлегатаў ад дэмакратычных сілаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці: па спасылцы.
— Анкета для свабодна вылучаных кандыдатаў: па спасылцы.

Еще новости

Поделиться