Сусветны тыдзень прадпрыемніцтва пройдзе 8-14 лістапада ў анлайн фармаце. Удзел бясплатны. 

Ключавая тэма — пошук рэсурсаў, патрэбных для паспяховага развіцця бізнесу і атрымання прыбытку. У мерапрыемствах тыдня возьмуць удзел сябры асноўнага складу КР:

  • Таццяна Марыніч, заснавальніца Imaguru, старшыня Групы кампаній Belbiz;
  • Максім Баграцоў, IT-прадпрымальнік;
  • Дзмітрый Крук, старэйшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC;
  • Павел Данейка, адміністрацыйны дырэктар даследчага цэнтра BEROC (Кіеў);
  • Лілія Уласава, заснавальніца мінскага Цэнтра медыяцыі і перамоў, партнёр Юрыдычнай фірмы ВМП.

Поўная праграма тыдня і рэгістрацыя на gew.by.

Яшчэ навіны

Падзяліцца