28 чэрвеня 2024 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў аб вызваленні з беларускіх турмаў пяцярых зняволеных праз абмен на ваеннапалонных з удзелам прадстаўнікоў Ватыкана.

3 ліпеня 2024 года сродкі масавай інфармацыі паведамілі аб вызваленні з месцаў зняволення некаторых палітвязняў раней заканчэння прызначаных тэрмінаў зняволення.

Каардынацыйная рада Беларусі, прытрымліваючыся прынцыпаў абароны правоў чалавека і сцвярджаючы, што жыццё і свабода грамадзян з’яўляюцца галоўнымі каштоўнасцямі дэмакратычнага грамадства, вітае і падтрымлівае намаганні міжнародных партнёраў, праваабарончых арганізацый, усіх дэмакратычных сіл Беларусі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, накіраваныя на пошук і выкарыстанне ўсяго спектру эфектыўных механізмаў па вызваленні беларускіх палітвязняў.

Звяртаем увагу, што ў турмах Беларусі працягваюць заставацца больш за 1400 прызнаных праваабарончымі арганізацыямі палітычных зняволеных, а рэальная колькасць нявінна асуджаных па палітычных матывах да адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі перавышае 5000 чалавек.

Будучы перакананымі, што ўсе палітычныя зняволеныя ў Беларусі павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, Каардынацыйная рада заклікае да аб’яднання і ўзгаднення намаганняў усёй грамадзянскай супольнасці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнёраў па пашырэнні гуманітарнага кірунку вызвалення палітзняволеных.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

Fill out this field
Fill out this field
Please enter a valid email address.
You need to agree with the terms to proceed