Вольга Шпарага – сября Асноўнага складу КР, філасафіня, актывістка, пісьменніца – сёння выйшла на волю! Вольга пачуваецца добра.

Раней суд прысудзіў актывістак фем-групы КР Вольгу Шпарагу, Юлію Міцкевіч і Святлану Гатальскую да 15 сутак зняволення па артыкуле 23.34.

У СІЗА Жодзіна Юлія і Вольга праводзілі лекцыі і нават выдалі сукамерніцам сертыфікат аб праходжанні курса па філасофіі і фемінізме.

Каардынацыйная Рада выказвае падзяку Вользе, Юліі і Святлане за іх адвагу і трываласць. Беларускі, дзякуй!

 

Ілюстрацыя: Ania Redko.

Яшчэ навіны

Падзяліцца