За паўтара месяца працы да чат-бота «Рух Большасці» далучыліся 16 000 чалавек.

Разам мы кожны тыдзень выконвалі актуальныя заданні для таго, каб не назіраць, а дзеяць!

Дзякуючы чат-боту адначасова сотні беларусаў па ўсёй краіне адпраўлялі скаргі на адключэнне мабільнага інтэрнэту па нядзелях.

Праз платформу skarga.help мы адправілі сотні скаргаў у Савет Міністраў у адказ на абмежаванні выезду з Беларусі.

Нарэшце, мы цешыліся, што мы ёсць адзін у аднагоі запісвалі віншаванні для родных беларусаў. Знаходзьце вашы віншаванні, відэа ад сяброў КР і беларускай дыяспары з розных краін на Мапе Большасці.

Глядзіце і дасылайце свае відэа!

У 2021-м годзе мы працягнем рухацца ў бок нашай агульнай мары, да нашай Новай Беларусі.

Далучайцеся да чат-боту «Рух Большасці» у Telegram і Viber (Dvizhbot) і разам з тысячамі беларусаў кожны тыдзень выконвайце актуальныя заданні і законнымі спосабамі выяўляйце сваю грамадзянскую пазіцыю.

Яшчэ навіны

Падзяліцца