Ігар Лосік, аўтар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», пісаў праўду пра тое, што адбываецца ў краіне. За гэта быў арыштаваны. Ігара абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых хваляваннях і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Ігар правёў у СІЗА ўжо 210 дзён. 15-га снежня блогер абвясціў бестэрміновую галадоўку на знак пратэсту супраць абсурдных абвінавачанняў.

3 простыя крокі, каб падтрымаць Ігара, які рызыкуе сваім жыццём дзеля нашай волі.

  1. Пастаўце на аватар фота Ігара Лосіка. Хай больш людзей даведаюцца пра яго.
  2. Адпраўце ліст на пошту Следчага камітэта з патрабаваннем змяніць меру спынення – [email protected].
  3. Вы можаце даручыцца за Ігара Лосіка. Асабістае даручальніцтва — гэта законнае права паспрабаваць змяніць меру спынення. Дэталёвыя крокі — у акаўнце @honestpeople.by.

Каардынацыйная рада падтрымлівае Ігара ў змаганні за праўду і лічыць, што ніхто не павінен рызыкаваць сваім жыццём, каб давесці сваю невінаватасць.

Яшчэ навіны

Падзяліцца