Сайты «Радыё Рацыя» і «Медыя-Палессе» заблакаваныя, у кіраўніка «Трыбуны» ператрус, у рэдактара «Зялёнага партала» ператрус і затрыманне на 72 гадзіны, рэдактара «Віртуальнага Брэста» выклікалі на допыт у СК, тэлеграм-канал «Чай з малінавым варэннем» прызналі экстрэмісцкім. Гэта навіны пра беларускія медыя толькі за пачатак месяца.

На дадзены момант у зняволенні знаходзіцца 27 медыясупрацоўнікаў, у тым ліку сябра асноўнага складу КР, Ксенія Луцкіна, якой ставяць новыя абвінавачанні. Амаль кожны дзень мы пазнаём пра новыя ператрусы, затрыманні і абвінавачанні. 

Сёння, у міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, хочацца падзякаваць міжнародную супольнасць за падтрымку і павіншаваць нашых адважных і прынцыповых журналістаў з прафесійным святам.

Дзякуй, што нягледзячы на рызыкі, вы працягваеце трымаць нас у курсе падзей і набліжаць да новай Беларусі. 

Вы можаце падтрымаць нашых герояў лістамі і паштоўкамі. Спіс палітзняволеных супрацоўнікаў медыя – на baj.by.

Яшчэ навіны

Падзяліцца