Прадстаўніку Каардынацыйнай рады Міхалу Кірылюку даслалі апавяшчэнне пра пазбаўленне адвакацкай ліцэнзіі. Падставай для спынення дзеянні ліцэнзіі назвалі «некарэктныя выразы ў дачыненні прадстаўнікоў дзярж.органаў».

Міхал і яго адвакат зрабілі запыт у Мінюст, у якім папрасілі ўдакладніць, якая менавіта цытата Кірылюка стала некарэктнай у адносінах да прадстаўнікоў дзяржорганаў. 

Людміле Казак, ужо чацвёртаму адвакату Марыі Калеснікавай,  таксама пагражаюць пазбаўленнем ліцэнзіі. Прадстаўнікі ўлады марнуюць рэсурсы і час на тое, каб змагацца з адвакатамі, якія выказваюць альтэрнатыўную ўлады пазіцыю. Пазбавіўшы адвакатаў права выконваць сваю працу, немагчыма прымусіць беларусаў сябе палюбіць.

Яшчэ навіны

Падзяліцца