Сёння Вярхоўны суд задаволіў іск Мінюста аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Старшыня арганізацыі, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Андрэй Бастунец кажа, што прадстаўнікі БАЖ не цешыліся ілюзіямі наконт выніку працэсу:

Паўтараю які раз: «Спадзявайся на лепшае, рыхтуйся да горшага». Рыхтуемся. Гатовы, —напісаў учора прадстаўнік КР на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. 

БАЖ – гэта не запіс у рэестры юрыдычных асоб. Гэта амаль паўтары тысячы сяброў арганізацыі, аб’яднаных усведамленнем сваёй місіі: пашыраць прастору свабоды слова ў Беларусі. Прабачце за пафас і цытату са Стратэгіі БАЖ. Гэта – сябры і калегі.

Гэта – МЫ, а не юрыдычны статус і офіс. І МЫ будзем працягваць рабіць сваю працу, незалежна ад рашэння судоў і адміністрацыйных органаў, – усімі законнымі спосабамі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца