Працоўная група «Хрысціянскае бачанне»‎ пры Каардынацыйнай Радзе і ініцыятыва «Народнае апытанне»‎ праводзяць даследаванне, каб высветліць, як беларусы ставяцца да рэакцыі царквы на беззаконне і гвалт у Беларусі.

«Мы хочам вывучыць стан царкоўнай супольнасці і інстытутаў у бягучым палітычным крызісе. Мы назіраем, што ёсць даволі высокі запыт на рэакцыю царкоўных інстытуцый на тое, што адбываецца ў Беларусі, — асуджэнне гвалту, беззаконня і тэрору», — каментуе працоўная група «Хрысціянскае бачанне».

Пасля завяршэння апытання будзе падрыхтаваная аналітыка, якая сярод іншых вынікаў пакажа, ці задаволены беларусы рэакцыяй царкоўных лідараў у цяперашняй сітуацыі ў краіне; якой, на думку грамадзянаў, павінна быць афіцыйная пазіцыя царквы падчас палітычнага крызісу; які адсотак апытаных задумваўся пра пераход у іншую канфесію за апошнія паўгода.

Апытанне можна прайсці ананімна ў Viber.

Яшчэ навіны

Падзяліцца