Праца Каардынацыйнай Рады не спыняецца ні на хвіліну. Што мы зрабілі за тыдзень?

Стварылі Канцэпцыю нацыянальнага прымірэння

Канцэпцыя дапаможа выявіць, хто са службоўцаў здзяйсняў злачынныя дзеянні і панясе кару, а хто працягне працу і будзе спрыяць пабудове новай вольнай Беларусі. Мы разумеем, што гэты дакумент важны для будучыні краіны, і таму хочам пачуць думку кожнага беларуса. Высылайце свае каментары і прапановы да 26 снежня на [email protected].

Стварылі генератар скаргаў і зваротаў у дзяржорганы Skarga.help 

Цяпер вы можаце згенераваць скаргу ці зварот у дзяржорган без адваката, самастойна. Дэталі на сайце праекта.

Анансавалі Школу лідараў мясцовых супольнасцяў

З 5 па 11 снежня ў Мінску пройдзе серыя анлайн і афлайн-трэнінгаў па перамовах, дзелавым камунікаванні, арганізацыі людзей і прававых пытаннях КОТГСаў. Запрашаем на курс лідараў мясцовых супольнасцяў ці тых, хто хацеў бы арганізаваць супольнасць у сваім двары, квартале, раёне. Для запісу на курс запоўніце анкету.

Працавалі над стварэннем 15 новых прафсаюзных ячэйкаў

Каманда Прафсаюз.Online працягвае развіваць незалежныя прафсаюзы. Цяпер ствараюцца 15 прафсаюзных ячэйкаў для студэнтаў, медыкаў і выкладчыкаў. 

Пачалі збіраць факты пра дзяцей, што пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў

Супольна з Беларускім Хельсінскім Камітэтам збіраем інфармацыю пра непаўналетніх ахвяр палітычных рэпрэсій. Запоўніце анкету, калі ваша дзіця пацярпела ад затрыманняў. Вынікі анкетавання адправім у ААН і ЮНІСЭФ для далейшага разбору. 

Апублікавалі адкрыты ліст вернікаў у падтрымку мірных пратэстоўцаў беларусаў

Група «Хрысціянскае бачанне» разам з праваслаўнымі святарамі з Расіі бралі ўдзел у падрыхтоўцы адкрытага ліста ў падтрымку беларусаў, якія мірна пратэстуюць. Ліст падпісалі 2000 чалавек — прадстаўнікі розных канфесій з Расіі, ЗША, Італіі, Германіі, Бельгіі і іншых краін. Сярод тых, хто падпісаў ліст,  — музыканты Юрый Шаўчук, Барыс Грэбеншчыкоў.  

Пашырылі КР

Да Каардынацыйнай Рады далучыліся экс-дацэнт МДЛУ Наталля Дуліна і кандыдат філалагічных навук, дацэнт Юрый Стулаў. 

Каардынацыйная Рада — гэта мы! Разам — у новую Беларусь!

Яшчэ навіны

Падзяліцца