Наталля Дуліна правяла 14 сутак пад вартай за тое, што падтрымала страйк. Нядаўна яна стала сябром КР.

«Спачатку я ўвайшла ў пашыраны склад, адправіўшы заяву, калі беларусам прапанавалі далучыцца да працы КР, каб прыняць актыўны ўдзел у жыцці краіны і паказаць, што нас шмат. Цяпер, пасля звальнення з МДЛУ, я не магу больш браць удзел актыўна ў тым пратэставым руху, які арганізавалі нашы выкладчыкі і студэнты. Але яны працягваюць гэта рабіць, нягледзячы на затрыманні і адлічэнні. І я лічу, што таксама нешта павінна зрабіць, нейкім чынам працягваць рабіць свой унёсак у гэты рух».

Юры Стулаў – кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, які таксама далучыўся да КР, лічыць, што змены патрэбныя і ў той сферы, якой ён прысвяціў сваё жыццё, – адукацыі.

КР пашыраецца і працягвае працу, нягледзячы на ціск на яго сяброў. Каардынацыйная Рада – гэта мы!

Яшчэ навіны

Падзяліцца