Больш за 300 чалавек падалі заявы на ўдзел Сходзе. Сярод іх — 58 прадстаўнікоў і прадстаўніц пашыранага складу КР. 

Навошта яны ідуць на Сход?

— Мне крыўдна глядзець на хлусню і хамства ўлад, на падзел на сваіх і чужых, на бязмежжа сілавікоў і суднаў! Сход — гэта магчымасць агучыць сваю думку і думку іншых людзей адносна Канстытуцыі, мясцовага самакіравання і адраджэння гістарычных рэалій і мовы, — падзяліўся прадпрымальнік з Брэста Вячаслаў Япішка.  

– Улада развучылася слухаць народ. Я вырашыла, што ўдзел у Сходзе – гэта мой шанец данесці думку жыхароў свайго горада, – расказала юрыстка  Вераніка Іванова.

Інжынер-электрык з Магілёва Антон Галушко бярэ ўдзел у Сходзе, бо цікавіцца ўнутранай і знешняй палітыкай і хоча разам з аднадумцамі і прафесіяналамі абмеркаваць пытанні аднаўлення справядлівасці ў грамадстве. 

Падаць заяву на ўдзел у Сходзе можна да 4-га лютага на shodbelarus.org.

Яшчэ навіны

Падзяліцца