Праект КР «Дочкі Евы» — гэта гісторыі пра гераінь і актывістак «Евалюцыі» — пратэставага руху, што ўзначальваецца жанчынамі. «Евалюцыя» — у гонар карціны «Ева» Хаіма Суціна, якая стала знакам удзелу жанчын у падзеях у Беларусі ў 2020-м годзе.

Дочкі Евы — гэта не толькі лідаркі пратэставага руху,  але і сотні тысяч беларусак, якія кожны дзень на жаночых маршах, у ланцугах салідарнасці і дабрачынных праектах пракладаюць дарогу да новай Беларусі.

На сайце праекта сабраныя гісторыі пра адважных жанчын усіх узростаў і прафесій, якія мірна выяўляюць сваю нязгоду, патрабуюць спынення гвалту, вызвалення палітычных зняволеных і правядзення новых, сумленных выбараў.

Вы самі можаце прапанаваць праекту гісторыі гераінь нашага часу, пра якіх хочацца і трэба казаць evalution.today.

Яшчэ навіны

Падзяліцца