Сёння для беларусаў і беларусак дзень памяці і болю. Роўна два гады таму мы выбралі змены і пачалі наш цяжкі шлях. Той дзень змяніў усё і ўсіх.

Два гады штодзённыя беларускія навіны – гэта затрыманні, катаванні, вобшукі, ліквідацыі, допыты, пакуты. Мы памятаем і ніколі не забудзем колькасць палітвязняў, колькасць крымінальных справаў, прозвішчы загінулых і катаваных.

У жніўні нам здавалася, што зусім хутка будзем будаваць новую дэмакратычную Беларусь, але мы дагэтуль рухаемся ў яе напрамку. І ўсё ж, нягледзячы на пакуты, мы не спыняемся.

Увесь гэты час Каардынацыйная рада імкнулася быць увасабленнем беларускага народу, ахопліваючы разнастайных прадстаўнікоў і прадстаўніц грамадскасці. Мы намагаліся, каб кожны наш крок быў не дарма, каб кожнае дзеянне было ў дапамогу беларусам і беларускам.

Таму таксама сёння дзень беларускай годнасці і чалавечнасці. Жахі рэжыма не зламалі беларусаў і разам мы працягваем рабіць усё магчымае.

Дзякуй кожнаму і кожнай. Жыве Беларусь!

Яшчэ навіны

Падзяліцца