5448 беларусаў ужо расказалі свае гісторыі затрыманняў па артыкуле 23.34. У 95% выпадкаў сведчанні сведкаў на судах не адпавядалі рэчаіснасці. Да кожнага другога зняволенага ўжываўся псіхалагічны гвалт. У 91% выпадкаў былі парушаныя правілы і стандарты ўмоў утрымання.

З сакавіка «народны» артыкул 23.34 замянілі на 24.23 і зрабілі больш жорсткай адміністрацыйную кару. Тэрмін арышту павялічыўся з 15 да 30 сутак, а сума штрафаў з 50-ці да 100 базавых велічынь. 

Праект 23.34 збірае дадзеныя пра ўсіх асуджаных па артыкулах 23.34 і 24.23, каб зафіксаваць парушэнні ў судах і падтрымаць незаконна асуджаных з дапамогай партнёраў праекта. Гэта статыстыка перадаецца ў справаздачы для міжнародных праваабарончых арганізацый.

Калі вас судзілі па «народным» артыкуле, то падзяліцеся сваёй гісторыяй на сайце. Пры жаданні гэта можна зрабіць ананімна. Важны кожны чалавек і кожны выпадак. 

Поўная справаздача пра парушэнні праў чалавека – па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца