29 снежня пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі быў створаны Савет старэйшынаў — новы дзяржаўны орган, які, па задумцы, павінен яднаць людзей, чый досвед можа прыдацца ў рашэнні важных для краіны пытанняў.

Вольга Кавалькова, сябра Прэзідыума Каардынацыйнай Рады, пракаментавала ўтварэнне новага дзяржоргана: 

«Усе калегіяльныя органы Савета Рэспублікі павінны абірацца з дзеючага складу яго сяброў. З анонса пасяджэння старэйшынаў не яснае, на якой падставе ён створаны

Генпракуратура павінна правесці праверку дзейнасці дадзенага фарміравання.

Замест імітацыі дзейнасці Савет Рэспублікі павінен ў рамках сваіх паўнамоцтваў пачаць рэалізоўваць важныя для большасці беларусаў патрабаванні, а менавіта:

– звярнуцца ў Канстытуцыйны Суд Беларусі з прапановамі аб праверцы канстытуцыйнасці «Закона пра масавыя мерапрыемствы»;

– разгледзець пытанне пра датэрміновае вызваленне з пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu