Больш сотні беларусаў звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з просьбай забараніць бела-чырвона-белую сімволіку. На гэтай падставе Генпракуратура рыхтуе дакументы для аб’явы сцяга і іншай сімволікі ў бела-чырвоных колерах экстрэмісцкай.  

Мы лічым, што забарона на выкарыстанне бела-чырвона-белай сімволікі не абгрунтавана нічым, апроч палітычнага ціску на грамадзянаў, нязгодных з дзеяннямі існуючых улад. 

Мы верым, што грамадзяне павінны мець магчымасць звяртацца ў дзяржаўныя органы, патрабаваць прызнання пэўных кампаній, твараў, колераў экстрэмісцкімі. Але мы дакладна ведаем, што забарона бела-чырвона-белай сімволікі – гэта не жаданне народа, а прыхамаць 100 чалавек.

Давайце пакажам што нас нашмат больш за 100 чалавек! Падпішыце петыцыю і памятайце, што забарона на выкарыстанне колераў ніяк не зменіць нашага агульнага жадання рухацца да новай Беларусі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца