«Мы патрабуем ад улады адмовіцца ад любых спроб знішчыць незалежную беларускую дзяржаву або падначаліць яе замежнай дзяржаве. Гандаль суверэнным правам беларускага народа на сваю нацыянальную дзяржаву ў рамках міжнародна прызнаных меж – не дазволены ні ў якім выглядзе».

Мемарандум падпісаны сябрамі Каардынацыйнай рады і іншымі таварыствамі, што прадстаўляюць дэмакратычныя сілы Беларусі. Мемарандум адкрыты для далучэння: арганізацый, асацыяцый і груп, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і аўтарытэтных грамадзянаў. Падпісаць дакумент можна па спасылцы.

Наша незалежнасць выстаўлена на гандаль. Гэта вынік страты легітымнасці ўлады, які вядзе не толькі да падзелу ў грамадстве, але і пагражае незалежнасці нашай краіны, – тлумачыць важнасць дакумента сябра Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова. – Слабая ўлада не можа эфектыўна кіраваць краінай. Без рэальнага дыялогу з грамадствам палітычная і эканамічны сітуацыі будуць пагаршацца.

Поўны тэкст Мемарандума.

Спіс тых, хто ўжо падпісаў Мемарандум — па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца