Учора наўздагон раней падпісанаму закону «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» быў падпісаны закон «Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму». Яны ўступяць у сілу праз месяц пасля публікавання.

З новага – у заканадаўстве з’явяцца паняцці «экстрэмісцкае фарміраванне», «экстрэмісцкая сімволіка і атрыбутыка», а потым будзе створаны спіс экстрэмісцкіх арганізацый, ІП і грамадзян. Суд зможа разглядаць справы аб прызнанні атрыбутаў або арганізацый экстрэмісцкімі максімум на працягу месяца.

 – Такія законы абумоўлены крызісам легітымнасці дзеючай улады. Сёняшнее кіраўніцтва зыходзяць з таго, што рэпрэсіі прыйдзецца прымяняць яшчэ доўга, таму ім мусіць існаваць нейкае заканадаўчае апраўданне, – каментуе сябра КР Пётр Рудкоўскі.

Палітолаг лічыць, што дзеючы прэзідэнт наўмысна чакаў даты 14 мая, бо на яе прыпадае гадавіна ініцыяванага ім рэферэндума 1995-га года з пытаннямі аб змяненні дзяржаўнай сімволікі.

 – Самі законы яўна напісаны не юрыстамі, а сілавікамі, што будзе спараджаць пастаяннае напружанне ўнутры праваахоўнага сегменту, нават з улікам усіх магчымых чыстак і «тэстаў на лаяльнасць», – упэўнены эксперт.

Яшчэ навіны

Падзяліцца