Свабода слова і доступ да інфармацыі — фундаментальныя правы чалавека, якія ў нас увесь час спрабуюць адабраць праз блакаванне незалежных СМІ, арышты журналістаў, прызнання тэлеграм-каналаў экстрэмісцкімі.

У такіх умовах праўда робіцца найкаштоўным рэсурсам, а яе распаўсюджанне — нашай з вамі грамадзянскай адказнасцю.

Беларусы за мяжой, а таксама адважныя беларусы ў краіне, зараз вы можаце стаць тым самым рупарам сумленнай інфармацыі.

Кожны з вас можа дапамагчы перакрэсліць падман!

  1. Кожны тыдзень мы будзем дзяліцца з вамі сумленнай інфармацыяй пра надыходзячы «рэферэндум» з пазнакай: ❌❌
  2. Вы зможаце дзяліцца ёй з сябрамі і знаёмымі ў малых гарадах ці вёсках,  з суседзямі, якія сумняюцца, «апалітычнымі» сваякамі і знаёмымі.

Мы раскажам пра бяспечныя спосабы распаўсюджання інфармацыі, сачыце за нашымі сацсеткамі!

Сёння ❌❌ — гэта наш з вамі сігнал і знак змагання за праўду.

#перечеркниреферендум #перечеркниобман #перечеркнибеззаконие #перечеркнибедность #перечеркнинасилие

Яшчэ навіны

Падзяліцца