АМАП не мае права заходзіць на заводы.
АМАП не мае права заходзіць ва ўніверсітэты.
АМАП не мае права збіваць грамадзянаў.

79 дзён беларусы мірна даводзяць сваё імкненне да волі і змен, і з кожным днём нас робіцца толькі больш.

Сёння на страйк выйшлі працоўныя, завадчане, будаўнікі, лекары, студэнты. МАЗ, МТЗ, ММЗ, МЗКЦ, МЭТЗ, Гродна АЗОТ, БКМ, Атлант, Мотавела, БелОМА. Кіраўніцтва выходзіць на гутаркі са страйкоўцамі, але вы адважна і бескампрамісна абараняеце сваю пазіцыю! 

БДУ, БНТУ, БДУІР, БДАМ, БДТУ, МДЛУ, БДМУ, БДПУ, БДУКІ, БДЭЎ, ГрДУ, ВДАВМ. Вы сёння паказалі, што беларускія студэнты хочуць жыць у вольнай краіне. Вы — пакаленне, якое ў тым ліку будзе будаваць новую Беларусь, і мы за яе спакойныя.

Артыкул 41 Канстытуцыі РБ гаворыць: «Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключаючы права на аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, заключэнне калектыўных дамоў (пагадненняў) і мае права на страйк».

КР настойвае на тым, каб людзей, якія карыстаюцца сваім канстытуцыйным правам, спынілі пераследаваць. 

Працягвайце аказваць ціск на сістэму. Выходзьце з дзяржаўных прафсаюзаў, запісвайцеся ў незалежныя, далучайцеся да ініцыятыў Сумленных людзей праз чат-боты «Завод» і «Сумленны ўніверсітэт».

Помніце, фонды салідарнасці зробяць вам дапамогу, а грамадзяне Беларусі ніколі не забудуцца вашай адвагі. Тысячы беларусаў па ўсім свеце далучыліся да ініцыятывы #youstrikewework і пералічаць сваю зарплату за сёння ў фонды дапамогі страйкоўцам! 

Мы ганарымся вамі, працоўныя і завадчане! Гледзячы на вас, мы верым у будучыню нашай краіны.

Яшчэ навіны

Падзяліцца