«Узаемная дапамога, творчасць, гатовасць дапамагчы і падтрымаць сталі часткай нашага нацыянальнага кода. Я адчуваю гонар, што я беларуска».

Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады, культурная экспертка Аксана Зарэцкая шмат гадоў жыла ў Швейцарыі і ў 2018-м годзе вярнулася ў Беларусь. Увесь той час, што Аксана жыла за мяжой, яна лавіла сябе на думцы, што беларусы падобныя на швейцарцаў тэмпераментам, менталітэтам, гісторыяй. Але чаму ў Швейцарыі атрымалася стаць багатай і квітнеючай, а ў Беларусі не? Чаму да 12 мая 2020-га года беларусы жылі быццам у сне? 

Аксана Зарэцкая разважае пра рух да Новай Беларусі і сваёй рэакцыі на рэпрэсіі над мірнымі пратэстоўцамі. 

Новае відэа ў рубрыцы «Людзі Рады» – па спасылцы.

Яшчэ навіны

Падзяліцца