Уручэнне ўзнагароды пройдзе 18 лістапада ў Амстэрдаме. Апроч беларускіх адвакатаў, у фінал увайшлі юрысты з М’янмы і Алжыра.

 – Максім Знак і Людміла Казак плацяць высокую цану за сваю працу, – адзначаюць арганізатары прэміі. – 9 верасня 2020 года Максім Знак быў узяты пад варту і знаходзіцца ў зняволенні дагэтуль. 19 лютага 2021 года Людміла Казак была пазбаўленая адвакацкага статусу.

Прэмія “Lawyers for Lawyers Award” скіравана  на ўзнагароджанне юрыстаў, якія зрабілі значны ўнёсак у абарону законнасці і правоў чалавека ў складаных умовах.

“Lawyers for Lawyers” – незалежнае аб’яднанне юрыстаў, якое спрыяе незалежнай прафесійнай дзейнасці юрыстаў ва ўсім свеце ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі. 

Раскажыце Максіму добрую навіну ў лісце: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030.

Яшчэ навіны

Падзяліцца