Праект КР Рупар COVIDа публікуе навіны, альтэрнатыўныя дадзеныя і рады па лячэнні. Нядаўна каманда прааналізавала аналітыку Мінздароўя за 401 дзень з моманту аб’явы пандэміі. Пра супярэчнасці – у інфаграфіцы на сайце праекта. 

Вельмі шмат званкоў ад калегаў і пацыентаў, пытанняў пра тое, што рабіць, калі ўсё-такі захварэлі COVID-19 ці «іншым ВРВІ», – сябра Каардынацыйнай рады, інфекцыяніст Мікіта Салавей расказвае пра рост захворвання каранавірусам. – Каранавірус у мінулым і гэтым году выцесніў практычна ўсе іншыя ўзбуджальнікі вострых рэспіраторных інфекцый, уключаючы грып. Таму, захварэўшы нейкім «іншым ВРВІ», лепш лічыць яго імаверным выпадкам COVID-19 і лячыць адпаведна.

Рэкамендацыі ўрача пра лячэнне – па спасылцы.

Сачыце за праектам Рупар COVIDа, каб быць у курсе статыстыкі і навін пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі і свеце.

Яшчэ навіны

Падзяліцца