— Гэта чаканая змена, і загад рыхтаваўся ўжо даўно. Спецыялісты на гэтай пасадзе выконваюць заданні па сумяшчальніцтве са сваёй іншай працай. Перыядычна камітэт па ахове здароўя змяняе спецыялістаў на пасадзе галоўнага пазаштатнага інфекцыяніста горада, — скаментаваў сыход з пасады Мікіта Салавей, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады. 

Мікіта Салавей, як і калісьці, працягне праводзіць кансультацыі калегам па цяжкіх пацыентах з COVID і семінары для лекараў. Мікіта таксама выкладае ў Беларускім дзяржаўным медычным універсітэце. 

Разам з камандай Мікіта Салавей плануе запусціць уласныя навучальныя лекцыі для медыкаў пра COVID і іншыя захворванні на YouTube-канале encephalitisby.

Для шырокай аўдыторыі мы працягнем арганізоўваць рэгулярныя стрымы з Мікітам на тэму COVID. Першы выпуск пра вакцынацыю і другую хвалю COVID глядзіце на YouTube канале КР.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu