Праект Politzek.me – спецыяльная сацыяльная сетка з асабістымі старонкамі палітзняволеных. На кожнай старонцы – інфармацыя пра акалічнасці затрымання, адрас турмы і неверагодныя факты пра палітзняволенага. 

Нядаўна на сайце з’явілася карта, па якой можна даведацца, дзе жылі палітзняволеныя да затрымання і дзе яны знаходзяцца цяпер. Так вы можаце адшукаць, хто з герояў перамен жыве ў вашым горадзе ці раёне, і напісаць ім у лісце пра мясцовыя навіны.

На сёння ў Беларусі 529 чалавек прызнаны палітзняволенымі. Праект штаба Віктара Бабарыкі Politzek.me дапамагае кожнаму надаць увагу. На сайце ёсць інфармацыя, колькі ў кожнага палітвязня сяброў па ліставанні і колькі лістоў яму адпраўлена. 

Бяры і сябруй – слоган Politzek.me, які заклікае рабіць простыя дзеянні для падтрымкі палітзняволеных. Калі не ведаеце, з чаго пачаць, глядзіце раздзел «падказкі».

Яшчэ навіны

Падзяліцца