Шукайце на Мапе віншаванні ад каманды Каардынацыйнай Рады, беларусаў з розных гарадоў і мястэчак, а таксама розных частак свету: ЗША, Паўднёвай Амерыкі, Заходняй Еўропы, Тайланда, Паўднёвай Карэі і іншых месцаў.

На гэтым не спынімся! Хочам, каб з кожнага горада Беларусі і з найдалейшых краін з’явіліся віншаванні на Мапе Большасці.

Публікуйце свае віншаванні з хэштэгам #НовыГодБольшасці ці адпраўляйце іх у Telegram-бот zhivenovygod_bot. Пасля гэтага відэа трапяць на мапу.

Мы таксама хочам, каб на Мапе з’явіліся віншаванні ад артыстаў з розных краін, акцёраў, спартсменаў і ўсіх тых, хто на працягу паўгода падтрымліваў беларусаў у нашым руху за свабоду і перамены.

Сёлета беларусы ўжо неаднойчы зрабілі немагчымае — упэўненыя, што агульнымі намаганнямі і кантактамі мы адужаем дасягнуць і гэтую мэту!

Яшчэ навіны

Падзяліцца