Нягледзячы на тое, што Каардынацыйная рада дзейнічае толькі ў рамках закона, 15 чалавек з асноўнага і пашыранага складу КР знаходзяцца ў зняволенні. Усе яны прызнаны палітвязнямі, і нават ва ўмовах фізічнай няволі на іх працягваюць аказваць ціск. 

Многія зняволеныя кажуць, што ім даходзіць мала лістоў. Палітвязні, у якіх праблемы са здароўем, пішуць хадайніцтвы пра аказанне ім медыцынскай дапамогі, але атрымліваюць адмовы. Пры гэтым улады гэтак баяцца трымаць за кратамі нявінных людзей, што нават пазбаўляюць іх абаронцаў. На мінулым тыдні права на прафесійную дзейнасць пазбавілі Яўгена Маслава, абаронцу Мікалая Дзядка. Усяго з кастрычніка 2020-га года права на прафесію страцілі ўжо 25 адвакатаў. 

Нягледзячы на ціск, нашы героі нават з турмы працягваюць падтрымліваць беларусаў. Свае галасы волі яны перадаюць нам у тым ліку праз лісты. 

А вы атрымліваеце лісты-адказы ад палітзняволеных сяброў Каардынацыйнай рады? Расказвайце пра іх у нашым боце зваротнай сувязі ў Тэлеграме: @FeedbackDvizhBot

Палітзняволеныя сябры пашыранага і асноўнага складу КР:

  • Марыя Калеснікава
  • Максім Знак
  • Алана Гебрэмарыам
  • Ксенія Луцкіна
  • Алесь Бяляцкі
  • Мікалай Шэметаў 
  • Расціслаў Стэфановіч 
  • Мікалай Дзядок 
  • Зміцер Канапелька
  • Аляксандр Захарэвіч
  • Зміцер Галко 
  • Сяргей Плоніс
  • Віктар Лосік 
  • Вольга Такарчук
  • Даніла Ганчароў

Яшчэ навіны

Падзяліцца