Працоўная група па адукацыі створана для ацэнкі стану сістэмы адукацыі ў Беларусі. Задачы групы – гэта захаванне і развіццё чалавечага капіталу ў сітуацыі звальненняў і выключэння з сістэмы адукацыі па палітычных і ідэалагічных матывах; развіццё сістэмы грамадзянскай адукацыі і адукацыі дарослых, а таксама падтрымка развіцця альтэрнатыўных пляцовак і альтэрнатыўных адукацыйных ініцыятыў.
Працоўная група па адукацыі займаецца падрыхтоўкай неабходных кампанентаў адукацыйнай рэформы: абагульненне і аналіз існуючых напрацовак па рэформе адукацыі, перападрыхтоўка кадраў, распрацоўка новага зместу адукацыі, развіццё інфраструктуры адукацыі, уключаючы дыстанцыйнае і онлайн адукацыю, прапановы па зменах адукацыйнай палітыкі і заканадаўства.






