2 верасня ў 12:00 запрашаем вас на анлайн прэс-канферэнцыю Каардынацыйнай рады. У імпрэзе возьмуць удзел Прадстаўнікі КР Андрэй Ягораў, Вольга Кавалькова, Таццяна Марыніч, Таццяна Хоміч. 

Спікеры раскажуць, навошта ў КР увялі пазіцыю Прадстаўнікоў, прэзентуюць праграмы па ключавых кірунках развіцця і адкажуць на пытанні. Трансляцыя на рускай і англійскай мовах будзе даступная на YouTube-канале КР.

На дадзены момант абраныя прадстаўнікі па наступных кірунках:

  • Бізнес і інавацыйная эканоміка – Таццяна Марыніч
  • Усходняе партнёрства – Валерый Мацкевіч
  • Грамадзянская супольнасць — Андрэй Ягораў
  • Культура — Андрэй Курэйчык 
  • Палітычныя зняволеныя — Таццяна Хоміч
  • Развіццё чалавечага капіталу — Вольга Кавалькова 
  • Лічбавая трансфармацыя — Алекс Шкор
  • Юрыспрудэнцыя — Міхал Кірылюк
  • Спорт — Надзея Астапчук

Калі ў вас есці пытанні перад прэс-канферэнцыяй, то вы можаце адправіць іх праз форму зваротнай сувязі.

Яшчэ навіны

Падзяліцца