Калі немагчыма глядзець на бясчынства ўлады і з кожным днём яшчэ мацней хочацца, каб Беларусь стала вольнай краінай —застаецца толькі дзейнічаць і рухацца наперад, не зважаючы ні на што.

Сёння Каардынацыйная Рада запускае Рух Большасці. Гэта паслядоўнасць зразумелых і эфектыўных крокаў, якія можаце здзяйсняць вы, вашы сябры, бацькі і суседзі — усе беларусы, якія хочуць наблізіць нашу агульную мару і жыць у новай Беларусі.    

Кожны тыдзень мы будзем прапанаваць актуальныя і дзейсныя крокі ціску на сістэму, якія адначасна змогуць выконваць тысячы беларусаў. А мы ведаем, на што здольныя, калі разам бяромся за справу.

Далучайся да першага кроку ў чат-боце Руху Большасці ўжо сёння.

Яшчэ навіны

Падзяліцца