12-га снежня ініцыятыва «КОТГС» праводзіць семінар па самакіраванні. Калі вы гатовыя ўзяць адказнасць за свой дом, двор, мікрараён і стварыць уласнае тэрытарыяльнае самакіраванне, запрашаем вас на адукацыйныя трэнінгі.

Пытанні, якія абмяркуем на сустрэчы:

  • Перавагі тэрытарыяльных органаў самакіравання;
  • Заданні і паўнамоцтвы, якімі валодаюць тэрытарыяльныя органы самакіравання;
  • Як арганізаваць выбары новых сяброў КОТГСаў (асноўныя складнікі).

Віталь Рымашэўскі, сябра Асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, тлумачыць, чаму важна далучацца да ініцыятыў па развіцці грамадскага самакіравання:

«Беларусы больш не хочуць жыць у краіне, якой не кіруюць. Як на нацыянальным, гэтак і на мясцовым узроўні. Як нам арганізаваць сваё жыццё ў мікрараёнах, дварах, кварталах, мы павінны вырашаць самі. Якімі павінны быць муралы, каго запрашаць на канцэрт, як зрабіць наша жыццё і жыццё нашых дзяцей больш камфортным – гэта павінна вырашацца на узроўні мясцовага самакіравання».

Удзельнікам семінара мы зробім юрыдычную дапамогу, інфармацыйную падтрымку, дапаможам звязацца з іншымі ініцыятывамі, якія гатовыя далучыцца да актыўнасці ў вашым раёне.

Каб узяць удзел у семінары, запоўніце анкету.

Яшчэ навіны

Падзяліцца