21-га снежня, у дзень, калі Генпракуратура Беларусі распачынае новыя крымінальныя справы і беспадстаўна абвінавачвае сяброў КР у змове з мэтай захопу ўлады і дзейнасці ад імя экстрэмісцкага фарміравання, Сенат ЗША прымае «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэту ў Беларусі».

Акт аб дэмакратыі, які набудзе сілу пасля падпісання прэзідэнтам ЗША, уключае ў сябе наступныя палажэнні:

– прызнае Каардынацыйную Раду законным прадстаўніком для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады;

– заклікае да новых выбараў;

 – заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Беларусам важная міжнародная падтрымка як заходніх, так і усходніх партнёраў. Разам з тым, у прыярытэце Каардынацыйнай Рады застаецца ўрэгуляванне палітычнага канфлікту ў Беларусі пры дапамозе дыялогу.

Яшчэ навіны

Падзяліцца