Каардынацыйная рада ўвяла пазіцыю Прадстаўнікоў па 8 ключавых кірунках. Для кожнага кірунку эксперты падрыхтавалі план дзейнасці на паўгода. Рэжысёр і сцэнарыст, Прадстаўнік КР па культуры Андрэй Курэйчык расказаў пра 6 ключавых кірункаў дзейнасці:

  • Падтрымка ў міжнароднай прасторы праектаў па захаванню працы ліквідаваных беларускіх культурных арганізацый і аб’яднанняў;
  •  Вылучэнне беларускіх дзеячаў мастацтва і культуры на міжнародныя прэміі і прызы;
  • Кампанія салідарнасці з беларускімі дзеячамі культуры;
  • Удзел у якасці прадстаўніка КР у канферэнцыях, прысвечаных культуры і мастацтву;
  • Прасоўванне вобразаў рэпрэсаваных сяброў КР у мастацтве: п’есах, фільмах, літаратуры і малярстве;
  • Распрацоўка рэформ і праграм дапамогі беларускай культуры.

Яшчэ навіны

Падзяліцца