«Кожны дзень» — гэта летапіс пратэстаў 2020-га года. Захаваны кожны дзень і кожная важная падзея. Хроніка з 9 жніўня па 9 кастрычніка ужо даступная на сайце https://belarusdaily.org.

Зараз хроніка паказаная вачыма журналістаў, але хутка стваральнікі праекта плануюць прыцягнуць беларусаў для стварэння «Народнай хронікі». На сайце ёсць каляндар пратэставага руху, дзе можна выбраць кожны дзень і яго кароткае апісанне, паглядзець фота і відэа з месца падзей.

«У новай лічбавай Беларусі гэты праект несумненна стане новым фарматам падручніка гісторыі, таму што ўсё, што мы робім — мы робім для будучыні», — кажа Павел Лібер.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы стваральнікаў і распрацоўнікаў платформы «Голас».

Успомніце, што было кожны дзень у гэтыя гарачыя месяцы ў нашай Беларусі https://belarusdaily.org.

Яшчэ навіны

Падзяліцца