16 ліпеня 12 фігурантам «Справы студэнтаў», у тым ліку сябру КР, моладзевай актывістцы Алане Гебрэмарыам прысудзілі 2-2,5 гады асады. Частку асуджаных ужо этапавалі.

Студэнткі Ксенія Сырамалот, Марыя Каленік, Анастасія Булыбенка, Яна Арабейка і выкладчыца Вольга Филатчанкава цяпер адбываюць пакаранне ў СІЗА №3 у Гомелі. 

Адрас для лістоў: 246003, СІЗА №3, г. Гомель, вул. Кніжная 1а. 

Глеба Фіцнера і Іллю Трахтэнберга этапавалі ў СІЗА №4 у Магілёве. 

Адрас для лістоў: 212011, Турма №4, г. Магілёў, вул. Крупскай 99А.

Сябра КР Алана Гебрэмарыам па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. 

Адрас для лістоў: 220030, СІЗА №1, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.    

Разгляд апеляцыі па «Справе студэнтаў», па інфармацыі канала «Студэнцкая думка», прызначаны на 5 кастрычніка. Месца і час пакуль невядомы. 

Для дапамогі палітзняволеным студэнтам можна скарыстацца ботам @student_solidarity_bot

Яшчэ навіны

Падзяліцца