Каардынацыйная Рада Беларусі з’яўляецца прадстаўнічым органам беларускага грамадства, якi ўпершыню ў гісторыі дэмакратычнага руху быў абраны беларусамi на свабодных выбарах.
Мы ўдзячныя кожнаму беларусу і кожнай беларусцы за тое, што вы аддалі свае галасы за нас. За тое, што вы, нягледзячы на велізарныя рэпрэсіі, пераслед, працягваеце падтрымліваць нас і нашу агульную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Усе беларусы знаходзяцца пад вялізным, маштабным, сістэмным пераследам з боку рэжыму Лукашэнкі. Але, нягледзячы на гэта, мы працягваем нашу барацьбу за новую Беларусь.
Мы, фракцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”», застаемся і працягваем працу ў Каардынацыйнай Радзе. Таму што разумеем выключную важнасць гэтага інстытута і нясем адказнасць перад беларусамі, якія дэлегавалі нам прадстаўляць свае інтарэсы.
Фракцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» будзе і надалей рабіць усё для таго, каб дасягнуць нашых агульных мэтаў:
прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа, падтрымліваць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, змагацца за вызваленне палітычных зняволеных, не спыняць ціск на рэжым Лукашэнкі, для таго, каб прымусіць яго змяніць рэпрэсіўную унутраную і агрэсіўную знешнюю палітыку, адвакатаваць інтарэсы Беларусі перад міжнароднымі партнёрамі.
Мы працягваем барацьбу і мы дасягнем нашай мэты.
Жыве Беларусь!