Больш за 85 % апытаных хочуць пакінуць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы – беларускую і рускую. Аднак траціна з іх прапануе зрабіць гэта на фіксаваны час, каб паступова перайсці да адной дзяржаўнай мовы – беларускай. 

27 жніўня скончылася папярэдняе апытанне па дзесяці пунктах праекта «Народнай Канстытуцыі», якія выклікалі найвялікшыя спрэчкі. У апытанні ўзялі ўдзел больш за 8 тысяч чалавек. 

Удзельнікі апытання прапануюць:

  • значна паслабіць ролю прэзідэнта,
  • перадаць большасць паўнамоцтваў парламенту,
  • забяспечыць незалежнасць судовай сістэмы,
  • абіраць мэраў і пашыраць рэальнае самакіраванне.
  • 92,3% лічаць, што прэзідэнт павінен абірацца народам. 

68,6% за прэм’ер-міністра ў якасці часткі выканаўчай улады. 90% перакананыя, што ўрад павінен быць падсправаздачны парламенту. 

Стваральнікі праекта хочуць максімальнае ўлічыць думку беларусаў, таму абмеркаванне праекта Канстытуцыі Новай Беларусі падоўжана да 12 верасня.

Пакінуць сваю прапанову ці задаць пытанне вы можаце:

– на сайце kanstytucyja.online

– у чат-боце Офіса Святланы Ціханоўскай

– у сацсетках «Сумленных людзей», НАК і Каардынацыйнай рады.  

Усе дэталі – на сайце narodnaja.com.

Яшчэ навіны

Падзяліцца