Цяперашняя ўлада абыякавая да сітуацыі ў грамадстве і ахове здароўя, таму без аглядкі звальняе і адпраўляе медыкаў за краты. Адток урачоў са сферы пачаўся да пандэміі, а ў перыяд каранавіруса ўлада сваімі дзеяннямі прадэманстравала адносіны да прафесіі ўрача і медыцыны ў краіне. Такім чынам, у студзені 2021-га года са сферы аховы здароўя пайшло больш за 700 чалавек — гэта ўдвая больш,чым у студзені 2020-га года.

Сістэма аховы здароўя ўпэўнена вырашыла дабіваць сябе самастойна. У яе ж за плотам стаяць дзясяткі рэаніматолагаў-анестэзіёлагаў, урачоў з найвышэйшымі кваліфікацыйнымі катэгорыямі і каласальным практычным досведам, каб у перыяд па-ранейшаму складанай сітуацыі з COVID-19 выкідваць спецыялістаў са стацыянараў рэспублікі

Сябра КР Мікіта Салавей звяртаецца да калегаў і ўсіх беларусаў з заклікам пра выраз салідарнасці з урачамі і іншымі палітзняволенымі любымі законнымі спосабамі. 

Важна заўсёды і ўсюды казаць праўду. Пра ўсё, што адбываецца вакол, што значна для нас, грамадства і краіны. Толькі так мы зможам перамагчы і вызваліць з катавальняў сотні нашых лепшых беларусаў

Поўную версію звароту глядзіце ў стрыме Мікіты Салаўя на Youtube канале Каардынацыйнай рады

Яшчэ навіны

Падзяліцца