Вырашыць нарастаючы крызіс мы можам мірным шляхам – праз перамовы пры міжнародным пасярэдніцтве. І таму сёння я аб’яўляю пра пачатак агульнанацыянальнага галасавання за перамовы – і прашу кожнага з вас выказацца, — сказала ў сваім выступе Святлана Ціханоўская. — Мы запускаем гэта галасаванне, каб правесці перамовы з тымі прадстаўнікамі цяперашняй улады, якія гатовыя думаць пра будучыню і прымаць спелыя развязкі, а не зацягваць крызіс да поўнай катастрофы. Такія людзі ёсць.

Святлана Ціханоўская расказала, што за 7 месяцаў яе каманда змагла заручыцца падтрымкай замежных палітыкаў і арганізацый. Яны гатовы арганізаваць пляцоўку і выступіць пасярэднікамі ў перамовах, а таксама вымусіць рэжым пайсці на перамовы.

Нашы галасы вернуць нам пачуццё адзінства, большасці і сілы, — сказала Святлана Ціханоўская. 

Як прагаласаваць?

 📍Калі чат-бот «Голасу»  усталяваны, перайсці ў яго і ўвесці каманду /peramoga

 📍Калі чат-бот выдалены ці карыстальнік не зарэгістраваны, трэба перайсці на сайт платформы ці праз рэзервовы адрас (асноўны сайт могуць заблакаваць у Беларусі). Варта выбраць прыдатны месэнджар, прайсці рэгістрацыю і ўвесці каманду /перамога

 📍Простая спасылка на чат-бота ў Telegram: https://t.me/golosby_bot 

 📍Простая спасылка на чат-бота ў Viber: http://bit.ly/golos-vb

Мы павінны зрабіць гэта разам – як у часы выбараў мінулым летам, калі мы ўзялі свой лёс у свае рукі. І зараз прыйшло час давесці справу да канца.

Яшчэ навіны

Падзяліцца