У ЕНП найвялікшы ўплыў у Еўрапарламенце. Мерапрыемства прайшло 28-30 чэрвеня. Вольга Кавалькова зрабіла даклад па сітуацыі ў Беларусі. Супольна з politzek.me на асамблеі прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў.

Па выніках асамблеі была прынятая рэзалюцыя «Свабода Беларусі». Галоўныя патрабаванни рэзалюцыі: вызваліць палітзняволеных і спыніць катаванні, пачаць дыялог, спыніць ціск на грамадзянскую супольнасць. 

Вольга і Таццяна правялі шэраг дыпламатычных сустрэч

 – З прэзідэнтам ЕНП Дональдам Тускам і генсакам партыі Антоніа Лопезам.

–  З прадстаўнікамі Генеральнага кіраўніцтва па перамовах аб суседстве і пашырэнні супрацоўніцтва –  часткі Еўракамісіі, якая займаецца распрацоўкамі праграм дапамогі для ўдзельнікаў ЕС і суседзяў.  

– З прадстаўніком МЗСа Бельгіі

– З шэрагам еўрадэпутатаў.

На сустрэчах прадстаўніцы КР абмяркоўвалі падтрымку дэмакратычных сіл, запуск адукацыйных праграм для студэнтаў і спецыялістаў, падтрымку царквы «Новае Жыццё», падтрымку Беларусі ў еўрапейскіх медыя і дапамогу палітзняволеным.

Яшчэ навіны

Падзяліцца