Сябра пашыранага складу КР, палітзняволены Віктар Лосік за кратамі ўжо больш за паўтары гады. Яго сястра Ірына распавяла на сваёй старонцы ў Фб, што Віктар піша ў лістах:

– Дзякуй за словы падтрымкі ад розных людзей! Прыемна іх чытаць. І гэта яшчэ раз пацвярджае, што ў нас вельмі шмат выдатных людзей. Паасобку. Але ўсе разам ПАКУЛЬ так і не сталі адзінай нацыяй. Зразумела, што гэтыя рэчы адбываюцца не так хутка, як хацелася б. Трымайцеся там на волі і паспрабуйце не звар’яцець. На жаль, людзям з сумленнем цяжка цяпер, – цытуе брата Ірына.

Віктар шмат чытае, вучыць ангельскую мову, гуляе ў шахматы, займаецца спортам.

– Ганаруся сваім братам, яго сілай духу. Ён адтуль нас вельмі падбадзёрвае і падтрымлівае. Вядома, вельмі сумуе па сынах, жонцы, родных і сябрах, – піша Ірына.

Цытаты і вершы Віктара – у картках.

Адрас для ліставання: Лосік Віктар Анатольевіч, ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.

Яшчэ навіны

Падзяліцца