Офіс Імагуру ў Вільнюсе ў партнёрстве з Каардынацыйнай радай будзе дапамагаць беларускаму бізнесу прыцягваць інвестыцыі, падтрымваць стартапы і ўмацоўваць сувязі з міжнароднымі партнёрамі. 

Працягваем расказваць пра ключавыя кірункі, па якіх Прадстаўнікі КР падрыхтавалі праграмы дзеянняў на паўгода. Таццяна Марыніч, сябра асноўнага складу КР і заснавальніца бізнес-прасторы Імагуру пазначыла свае асноўныя заданні як Прадстаўніцы па бізнесе і інавацыйнай эканоміцы: 

  • развіццё альтэрнатыўнай сістэмы падтрымкі прыватнага сектара эканомікі;
  • стварэнне экасістэмы інавацыйнага бізнесу – падтрымка тэхналагічных стартапаў і IT- бізнесу;
  • прыцягненне інвестыцый для стартапаў, у тым ліку за мяжой, для захавання патэнцыялу беларускай IT-экасістэмы;
  • падтрымка беларускіх стэйкхолдараў у рэалізацыі ініцыятыў падтрымкі, навучанне і развіццё прыватнага сектара эканомікі;
  • устанаўленне і ўмацаванне партнёрскіх адносін з міжнароднай супольнасцю.

Яшчэ навіны

Падзяліцца

Menu